На Мазырскім НПЗ зноў адбыўся пажар

Будаўніцтва ўстаноўкі гідракрэкінгу / з архіву mnpz.by
Будаўніцтва ўстаноўкі гідракрэкінгу / з архіву mnpz.by

Другі раз за апошнія пяць дзён гарэла ўстаноўка гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў на Мазырскім НПЗ. Устаноўка яшчэ не ўведзеная ў эксплуатацыю, ідуць пусканаладачныя работы.

"Паведамленне аб выхадзе вадародазмяшчальнага газу і дызельнай фракцыі з наступным факельным гарэннем" паступіла ратавальнікам у 03:32 у ноч на панядзелак. Супрацоўнікі МНС правялі працы па астуджэнні і абароне тэхналагічных канструкцый. Ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс на прадпрыемстве не парушаўся.

У мінулы раз надзвычайнае здарэнне на ўстаноўцы здарылася ў ноч на пятніцу 20 студзеня. Тады таксама абышлося без пацярпелых.

Адзначым, што дзяржСМІ называлі будаўніцтва комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў (H-Oil) "самым маштабным праектам у інвестыцыйным і вытворчым плане за ўсю гісторыю прадпрыемства". Кошт праекта ацэньвалі ў $1,4 млрд. А ўстаноўка гідракрэкінгу — гэта галоўны аб'ект комплексу H-Oil.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі