На Міншчыне абмяжуюць продаж спіртнога
У Мінскай вобласці будуць уводзіцца абмежаванні на продаж спіртнога. Пра гэта на сесіі Мінскага абласнога савета дэпутатаў паведаміў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкаму Віктар Шчацько. У прыватнасці, плануецца забараніць продаж алкагольных напояў у крамах пасля 21-22 гадзін. Да 24.00 будзе дазволена прадаваць спіртное толькі рэстаранам і кавярням, паведамляе сайт "Беларускі партызан".