На мінскай кальцавой аўтадарозе загарэўся смеццявоз (фота)
Кіроўца скінуў смецце ў агні на дарогу.
Раніцай у чацвер, 25 чэрвеня, на мінскай кальцавой аўтадарозе з боку заезду ва Уручча-6 загарэўся смеццявоз. Каб перадухіліць далейшы пажар у кузаве машыны, кіроўца скінуў смецце на дарогу. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар сталічнага ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Дэмбоўскі: “Узгаранне смецця ў смеццявозе, унутры. Ён скінуў частку смецця, каб мінімізаваць шкоду машыне. Нашы падраздзяленні выехалі, патушылі. Пацярпелых няма”.
Прычыны ўзгарання смецця ратавальнікі пакуль высвятляюць. У смеццявоза моцных пашкоджанняў няма.