На Мінскім моры з'явіўся першы ў Беларусі інклюзіўны пляж

Пантон, на які без праблем заедзе інвалід-калясачнік / Юлія Матузава, Еўрарадыё​
Пантон, на які без праблем заедзе інвалід-калясачнік / Юлія Матузава, Еўрарадыё​

На ўзбярэжжы Мінскага мора, недалёка ад санаторыя "Юнацтва", з'явіўся першы ў Беларусі пляж для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Мы з'ездзілі і паглядзелі, як там усё ўладкавана, і пагутарылі з аўтарам гэтага праекта.

Папулярныя ў Расіі і ва Украіне, а ў Беларусі — ні аднаго

Ідэя пляжу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прыйшла Дзянісу Васілевічу, інструктару па актыўнай рэабілітацыі Рэспубліканскай асацыяцыі карыстальнікаў інвалідных калясак. Летась яго праект "ПляжИК" перамог на конкурсе Social Weekend.

— Я бачыў, наколькі папулярныя такія пляжы, напрыклад у Расіі і Украіне, і вырашыў, што нам трэба стварыць такое месца тут, — расказвае Дзяніс Васілевіч. — Людзі з абмежаванымі магчымасцямі праз адсутнасць умоў адмаўляюцца пакінуць сваю зону камфорту і рэдка выязджаюць на прыроду. Цяпер гэта будзе лягчэй для іх.

 

На Минском море появился первый в Беларуси инклюзивный пляж
Абсталяваная абедзенная зона / Еўрарадыё, Юлія Матузава

У Беларусі 565 тысяч чалавек з рознымі відамі інваліднасці. У сталічным рэгіёне іх больш, чым у іншых месцах. Паводле звестак РАІК за мінулы год, толькі ў Мінскай вобласці пражывае каля 120 тысяч чалавек з дадатковымі патрэбамі.

Пантон, раздзявальні і абедзенная зона

9-ы пляж Заслаўскага вадасховішча для рэалізацыі інклюзіўнага праекта выбраны не выпадкова. Тут роўная пляцоўка, зручны спуск у ваду, за некалькі хвілін — аўтамабільная стаянка і прыпынак грамадскага транспарту. Але гэтага было недастаткова для камфортнага адпачынку людзей з інваліднасцю. Ім складана карыстацца звыклымі для нас лаўкамі, мангаламі, прыбіральнямі і раздзявальнямі. Усё трэба прыстасоўваць.

Ствараць на пляжы безбар'ернае асяроддзе валанцёры РАІК пачалі восенню мінулага года. Цяпер пляж практычна гатовы. Тут з'явіўся драўляны пірс з пантонам, на які без праблем заедзе інвалід-калясачнік, прыбіральні з пандусамі і інклюзіўная абедзенная зона з лаўкамі, сталом і мангалам.

 

На Минском море появился первый в Беларуси инклюзивный пляж
Прыбіральні з пандусамі / Еўрарадыё, Юлія Матузава

— Работы было шмат, вельмі дапамагло нам УП "Мінскае лясная гаспадарка". Усе дэталі прадумвалі самі. За мяжой ёсць інклюзіўныя пляжы, але там у асноўным гэта робіцца так: пракладваюць сцежку да вады і абсталёўваюць зручны спуск, — дзеліцца аўтар праекта. — Мы ж пастанавілі зрабіць комплекснае месца адпачынку, каб кожны мог правесці час так, як хоча.

Ёсць інваліды, якія атрымалі траўму ў вадзе, якія наўрад ці будуць купацца, але змогуць парыбачыць з пантона або зрабіць шашлыкі. У працэсе стварэння гэтага пляжа мы арыентаваліся на пажаданні і прапановы людзей з інваліднасцю. Яны самі прыязджалі сюды, правяралі, ці зручна заязджаць на пантон або карыстацца раздзявальняй.

Даступнасць для ўсіх

У найбліжэйшы час на пляжы з'явяцца поручні для бяспечнага спуску ў ваду. Гэта будзе зручна не толькі для людзей з інваліднасцю, але і для пажылых людзей, і для цяжарных. У гэтым жа і сутнасць інклюзіі — месца адпачынку аднолькава даступнае для кожнага. Новы пірс, напрыклад, ужо карыстаецца папулярнасцю: сёння на ім прагульваецца мама з каляскай, фатаграфуецца маладая парачка.

На Минском море появился первый в Беларуси инклюзивный пляж
Пантон / Еўрарадыё, Юлія Матузава

— Але, вядома, мы зробім банеры і плакаты, каб людзі разумелі, чаму гэтая зона так абсталяваная. Ніхто не забараняе карыстацца тым, што тут ёсць. Але, напрыклад, калі ў нас будзе штогадовы турыстычны выезд людзей з інваліднасцю — калі прыязджае адначасова чалавек 20-30, — то хацелася б разумення з боку іншых грамадзян, — дадае Дзяніс Васілевіч.

Афіцыйнае адкрыццё пляжу плануецца ў канцы чэрвеня. Тут адбудзецца штогадовы турыстычны злёт людзей з інваліднасцю. Акрамя стандартнага адпачынку, будуць арганізаваны экстрэмальныя забавы: катанне на гідрацыклах, водных цюбінгах і SUP-дошках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі