На мінскім стадыёне "Дынама" паклалі газон (фотафакт)
На мінскім стадыёне "Дынама" паклалі рулонны газон. Фота з'явілася на старонцы "Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" г. Мінск" у "ВКонтакте". Раней рулонны газон быў пакладзены на дапаможным полі.
Рэканструкцыя галоўнай спартыўнай арэны краіны мусіць быць завершаная да канца траўня. Летам 2019-га яна прыме II Еўрапейскія гульні.
Фота з сацыяльных сетак.