На мінскім стадыёне “Дынама” змяніўся дырэктар
Замест Юрыя Крывадубскага на пасаду заступіў былы кіраўнік сталічнага Лядовага палаца.
Дырэктар галоўнага стадыёна краіны пакінуў пасаду напярэдадні нарады, прысвечанай праблемам фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”.
Як стала вядома Еўрарадыё, з 13 жніўня Юрый Крывадубскі займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара футбольнага клуба “Мінск”.
А новым дырэктарам стадыёна, які зараз знаходзіцца на стадыі рэканструкцыі, стаў Алег Курчэўскі. Яшчэ пару гадоў таму ён займаў пасаду кіраўніка сталічнага Лядовага палаца.
Юрый Крывадубскі на пасадзе дырэктара галоўнага стадыёна краіны не пазбягаў кантактаў з журналістамі, ён вылучаецца інтэлігентнасцю і вольна валодае роднай мовай. Таксама Юрый Уладзіміравіч заўжды падкрэслівае гістарычную важнасць галоўнага футбольнага аб’екта Беларусі.
На фота bnp.by Юрый Крывадубскі — крайні справа