На мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы прыйшло пара соцень удзельнікаў
Каля сотні чалавек сабралося ўвечары 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску. Арганізатары акцыі абвясцілі, што хочуць патрабаваць свабодных і справядлівых выбараў.
З вядомых палітыкаў прыйшлі Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі. Арганізатары паставілі калонкі, з якіх гучыць музыка беларускіх выканаўцаў.
Статкевіч заявіў журналістам, што трэба вярнуць грамадзянам Беларусі выбары.
Актывіст Максім Вінярскі разгарнуў расцяжку з патрабаваннем новых выбараў.