На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка (фота)

На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка (фота)

На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка. Фатаграфію квітнеючай цыніі апублікаваў у сваім твітэры касманаўт Скот Кэлі.

Як адзначаецца на сайце NASA, эксперымент па вырошчванні кветак у космасе скіраваны на вывучэнне пытанняў вырошчвання розных раслін ва ўмовах бязважкасці. Агулам было пасаджана чатыры расліны, дзве з якіх загінулі. Раней кветкі на МКС не вырошчвалі, піша meduza.io

Улетку 2015 года на станцыі сабралі першы ўраджай чырвонай рымскай салаты, якую касманаўты з’елі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі