На мяжы з Літвой стаіць больш за 400 грузавікоў
На мяжы з Літвой стаіць болей за 400 грузавікоў — яны чакаюць на выездзе з Беларусі. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00, у Каменным Логу сабралося 180 фураў, у Прывалцы — 110, у Беняконях — 72, у Катлоўцы — 60.
Ёсць чэргі і на мяжы з Латвіяй: у Грыгароўшчыне — 130 фураў, ва Урбанах — 100.
На мяжы з Польшчай стаіць 15 грузавікоў ў Брузгах, а ў Брэсце ёсць чарга з 40 легкавікоў. На мяжы з Украінай праезд вольны.