На мяжы з Польшчай затрымалі інгуша, якога ў Расіі падазраюць у экстрэмізме

На мяжы з Польшчай затрымалі інгуша, якога ў Расіі падазраюць у экстрэмізме

На беларуска-польскай мяжы ў Камянецкім раёне затрымалі жыхара Інгушэціі, якога ў Расіі падазраюць у экстрэмізме. Маладога чалавека 1993 года нараджэння злавілі ў населеным пункце Пяшчатка — пра яго з’яўленне памежнікам паведамілі мясцовыя жыхары. Паколькі ён знаходзіўся ў 600 метрах ад беларуска-польскай мяжы і не меў дазволу на знаходжанне ў гэтай зоне, хлопца затрымалі.

За парушэнне памежнага рэжыму інгуша прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці — яго дэпартуюць з забаронай наведваць Беларусь цягам пяці год.

Падчас праверкі ад расійскіх праваахоўнікаў паступіла інфармацыя, што малады чалавек у сябе на радзіме падазраецца ва ўдзеле ў незаконным узброеным фармаванні і незаконным набыцці і захоўванні зброі.

Да дэпартацыі парушальніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі