На мяжы з Расіяй затрымалі партыю наркотыкаў на мільён долараў
Найбуйнейшую партыю гераіну за ўсю гісторыю Беларусі затрымалі беларускія праваахоўнікі, паведамляе канат СТВ. 39-гадовы жыхар Магілёва перавозіў 28 кілаграмаў гераіну на сваім аўтамабілі з расійскім рэгістрацыйным нумарам. Яго спынілі на расійскай мяжы. Пакункі з наркотыкамі ён замаскіраваў пад партыю цыбулі. Затрыманы мужчына ўваходзіў у склад транснацыянальнай арганізаванай злачыннай групы, якая займалася пастаўкамі гераіну з Сярэдняй Азіі. Наркотыкі прызначаліся для транзіту ва Ўкраіну і Еўрасаюз, а таксама для распаўсюду ў Беларусі. Гэты тавар у неразбаўленым выглядзе мог каштаваць каля мільёну долараў.
Усяго ж за гэты год праваахоўнікі перакрылі 36 міжнародных каналаў пастаўкі і транзіту наркотыкаў. Канфіскавалі болей за 117 кілаграмаў наркатычных рэчываў.
Усяго ж за гэты год праваахоўнікі перакрылі 36 міжнародных каналаў пастаўкі і транзіту наркотыкаў. Канфіскавалі болей за 117 кілаграмаў наркатычных рэчываў.