На настаўніцу музыкі пачалі крымінальную справу за пераробку дзяржаўнага гімна
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска затрымалі 26-гадовую настаўніцу музыкі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвынканкама.
Яна размясціла ў сацсетках пост, у якім перарабіла словы дзяржаўнага гімна. Па словах міліцыі, тэкст атрымаў "экстрэмісцкую скіраванасць".
"Затрыманая патлумачыла свае дзеянні ўплывам дэструктыўных телеграм-каналаў і ў зробленым раскаялася", — дадаюць у МУС.
На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўнага сімвала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.