На "Океане Ельзи" было салодка і без "Дольчэ Віты"
"Океан Ельзи" на канцэрце ў Мінску нечакана не сыгралі загалоўную песню альбому — "Dolce Vita"
Вялізная чарга на ўваходзе ў Палац спорту забяспечыла канцэрту спазненне на 40 хвілін. Фанаты перад сцэнай скандзіравалі: "О-Е! О-Е!", пакуль трыбуны і танцпол Палаца спорту забіваліся гледачамі да межаў мажлівага.
Легендарны атрыбут канцэртаў "Океана Ельзи" — павязаны на стойку мікрафона шалік, на гэты раз сіняга колеру.

Гурт пачынае
канцэрт песняй "Там, де нас нема". Пачатак з такога ўдалага хіта, няхай і
10-гадовай даўніны, падаецца эфектным. За ёй гучаць песні з новага альбому
— "Онлайн" і "Надя". Але ці то з-за таго, што гук быў бруднаватым і змазаным
(напачатку бас і вакал былі ўвогуле правалены), ці з-за таго, што не ўсе
паспелі расслухаць новы альбом, але гэтыя творы падаліся прахаднымі. Па-сапраўднаму
канцэрт пачынаецца толькі з чацвёртай песні, таму што песня гэта
— "Кавачай".
Святаслаў
Вакарчук, відавочна, ў добрым настроі і добрай форме
— выключна "українською
мовою" лідэр славутага гурта цёпла вітаўся з публікай, аб’яўляў песні і шмат
жартаваў.
На хітах "Susi", "Майже весна", "Коко Шанель", зала "завялася", і, адчуваючы гэту энергетыку гледачоў, "завёўся" і сам Вакарчук. Ён насіўся па сцэне ад краю да краю і скакаў праз маніторы, спускаўся да гледачоў і садзіўся на турнікеты агароджы. Сапраўдныя прыхільнікі творчасці "Океана Ельзи" ведаюць — для шалёнай энергіі Святаслава Вакарчука будзе маленькай любая закрытая пляцоўка.

Пасля песні "Більше для нас" данесліся гукі акустычнай гітары
— значыцца, наперадзе лірыка.
"Інакш, музыканты тут, на сцэне, больш не вытрымаюць такога напалу і памруць," — нібыта выбачаўся Вакарчук. — "Гэтую песню мы вырашылі ўключыць у канцэрт літаральна перад "Дольче Віта-турам" па Беларусі. А чаму б не? Спадзяемся, вы яе памятаеце".

Песню "Сьогоднi"
у залі, вядома, памяталі і спявалі разам са Святаславам. "Лірычная пауза" зацягнулася ажно на 4 кампазіцыі
— новыя песні "Компас" і "Ордени" і улюбёная
песня "Друг" з альбома "Модель" прагучалі ў фірменнай манеры Вакарчука: шчыра,
з лёгкім надрывам, пранізліва.
"А зараз пачынаем
асноўную частку канцэрту",
— аб’явіў лідэр "Океана Ельзи".
— "І пачнем яе з
soft-porno песні".
З такім "анонсам" загучала "Кішка". За ёю “Коли тебе нема” з альбома “Я на небі був” і “Відчуваю” з "Gloria".
З такім "анонсам" загучала "Кішка". За ёю “Коли тебе нема” з альбома “Я на небі був” і “Відчуваю” з "Gloria".
"Апошняя
перадышка перад боем",
— зноў "аб’явіў" Святаслаў Вакарчук і музыканты зайгралі
яшчэ адну лірычную кампазіцыю з альбома "Dolce Vita" "На лінії вогню", якую
сам Вакарчук параўноўвае з любімай многімі "Відпусти". Дзіўна тое, што
няпростую і далёка не самую "хітовую" песню новага альбому зала спявала, ідэальна
ведаючы словы. Вакарчук увесь час накіроўваў мікрафон на танцол.
"За што мы любім
канцэрты ў Беларусі, асабліва ў Мінску, дык гэта,у тым ліку, за тое, што можна
палову канцэрту не спяваць
— за цябе гэта робяць гледачы",
— смяецца Слава.
— "За
такі гарны спеў
— трымайце порцыю рок-н-ролу!"
Гэтай самай "порцыяй" на заканчэнне сталі "Вище неба", "Той день" і адзіная песня з перадапошняга альбому гурта "Міра" — "Зелені очі" пасля якіх Святаслаў пажадаў гледачам добрай ночы і музыканты хуценька сышлі са сцэны.

Памятаючы досвед
канцэрту "Океана Ельзи" у тым жа Палацы спорту ў 2008 годзе, калі гурт тры разы
выйшаў на біс, гледачы і не думалі разыходзіцца.
Музыканты не прымусілі сябе доўга чакаць: пад гучныя авацыі яны зноў з’явіліся на сцэне.
Музыканты не прымусілі сябе доўга чакаць: пад гучныя авацыі яны зноў з’явіліся на сцэне.
"Абсалютная
прэм’ера песні",
— інтрыгуе Вакарчук.
— "Нават музыканты "Океана Ельзи" яе яшчэ
ні разу не чулі".
Мы замерлі ў чаканні, я нават на некалькі імгненняў паверыла ў сапраўдны сюрпрыз для сапраўдных, фанатаў, якія усё ж дачакаліся. Як у гэты момант, разганяючы ўсе ілюзіі, загучалі першыя акорды песні, без якой ужо наўрад ці абыдзецца хоць адзін канцэрт — "Без бою". За ёй сінгл і самая "раскручаная" песня альбома "Dolce Vita" — "Я так хочу" і "911" з "Мадэлі".

Канцэрт
працягваўся больш за 2 гадзіны. Пасля таго, як гурт выклікалі "на біс" другі
раз (з песнямі "Небо над Дніпром" і "Ото була весна!"), падавалася, што на
гэтым канцэрт і скончыцца. Што музыканты ўжо не выйдуць, а калі яны ўсё ж
выйшлі
— што не заспяваюць, таму што спачатку яны толькі кланяліся, дзякавалі і
ўсміхаліся.
Але сапраўдныя
фанаты упарта не сыходзілі, зала працягвала скандзіраваць "О-Е!"
І "Акіяны" не змаглі адмовіць гледачам у апошняй песні.
"Вельмі не хочацца заканчваць гэты вечар. А мы і не будзем!" — сказаў Святаслаў Вакарчук. — "Але хочацца быць арыгінальнымі — шмат песень мы ігралі на развітанне. Няхай гэтым разам прагучыць вось гэта кампазіцыя" .

У якасці трэцяга
і апошняга біса прагучала песня "Дякую!"
Па словах
Святаслава Вакарчука, праграма беларускага туру адрозніваецца ад першай часткі
расійскага туру гурта:
Святаслаў Вакарчук: "Па-першае, у Беларусі мы сыграем больш песень. А па-другое, мы дадалі некалькі песень з новага альбома, якія нарэшце паспелі развучыць. Напрыклад, на канцэрце ў Гродне нам было вельмі прыемна, што ў горадзе, у якім ёсць свая прыгожая, вялікая рака Нёман, нас папрасілі праспяваць песню "Небо над Дніпром".

Любоў беларусаў
да украінскага гурта "Океан Ельзи" і сапраўды нейкая, у добрым сэнсе,
экстрэмальная: гурт адпраўляецца ў тур па шасці гарадах Беларусі і амаль
паўсюль
— аншлагі і задоўга да дня канцэрту прададзеныя квіткі ў велізарныя
Лядовыя палацы. Мабыць, гэта нешта ментальнае. Бо падобнага поспеху ў
недаверлівых рэгіянальных слухачоў не маюць нават фаварыты беларускага шоў-бізу
гурт "Ляпіс Трубяцкой".