На пахаванне Леха Качыньскага Шушкевіч не паедзе

Хаця экс-старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Лех Качынскі былі ў добрых сяброўскіх адносінах. Пра гэта ён заявіў у размове з Еўрарадыё. Станіслаў Шушкевіч: “Гэта не добрая справа – на могілкі хадзіць дэлегацыяй, не люблю. Гэта савецкі метад. Трэба быць там, але я адчуваю, што я проста разбаўлю гэты натоўп. Таму я, верагодней за ўсё, не паеду”.

Але, кажа палітык, гэта не азначае, што ён не аддасць даніну памяці чалавеку, да якога ставіўся з вялікай павагай.

Станіслаў Шушкевіч: “Я проста лічу, што я павінен сам па сабе схадзіць. Мой абавязак - наведаць тыя месцы, дзе я з ім быў, і ўскласці кветкі на яго магілу. Гэты мой святы абавязак, і я яго выканаю”.

Як паведамляла Еўрарадыё, Партыя БНФ плануе арганізаваць паездку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл на пахаванне Леха Качыньскага 18 красавіка ў Кракаў. Але па словах Станіслава Шушкевіча, да яго з прапановай уключыць у склад дэлегацыі ніхто не звяртаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі