На пакупніка без маскі ў Слуцку выклікалі міліцыю
Прадаўцы крамы "Пяты элемент" у Слуцку выклікалі міліцыю на пакупніка без маскі, піша kurjer.info.
Інцыдэнт адбыўся 23 красавіка. Мужчына адмовіўся апранаць маску, а касір заявіў, што не будзе абслугоўваць без яе, бо яго пакараюць за гэта.
Тады пакупнік ўзяў тавар, паклаў на касу грошы і пайшоў на выхад. Супрацоўнікі крамы выклікалі міліцыю.
Пазней у гутарцы з журналістамі супрацоўніца крамы патлумачыла, што яны не мелі права абслугоўваць кліента без маскі, бо ён уяўляе пагрозу для іншых наведвальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.