На Палацы рэспублікі ў Алма-Аце паказалі порна
Непрыстойнае відэа транслявалася на экране, усталяваным на фасадзе Палаца рэспублікі.
Адпаведны запіс з'явіўся на сайце YouTube 12 жніўня. Якасць малюнка практычна не дазваляе разглядзець, што адбываецца на відэа. Аднак у роліку выразна бачны лагатып порнастудыі White Ghetto Films. Як паведамляе lenta.ru, цяпер кіраўніцтва ўстановы высвятляе, хто мог вывесці дадзены ролік на дысплей.
Папярэдняй версіяй падзеяў называюць хакерскі ўзлом. Кіраўніцтва Палаца рэспублікі кажа, што экранам можна кіраваць праз інтэрнэт, а таксама з дапамогай камп'ютара ў серверным пакоі будынка. Ключы ад яго ёсць толькі ў службы бяспекі, а пароль доступу да экрана ведаюць толькі два супрацоўнікі ўстановы. Цяпер яны знаходзяцца ў адпачынку і выйдуць на працу не раней за 15 жніўня.