На палонную лётчыцу Надзею Саўчанку ў Расіі пачалі новую справу
Тым часам украінская лётчыца амаль 50 дзён трымае ў турме галадоўку пратэсту.
Улады Расіі пачалі новую крымінальную справу на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку — за незаконнае перасячэнне мяжы, перадае ВВС. Па словах адваката Саўчанкі Марка Фейгіна, новую справу пачалі 15 студзеня. Гэта
Як сцвярджае сама Саўчанка і пацвярджаюць іншыя звесткі, яе захапілі ў палон прарасійскія сепаратысты ў Луганскай вобласці мінулым летам і пераправілі ў Расію. Там яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі двух расійскіх журналістаў.
Расійскія ўлады заяўляюць, што лётчыца карэктавала мінамётны агонь, ахвярамі якога сталі журналісты, а мяжу нібыта перайшла сама пад выглядам уцякачкі.
Саўчанку абралі дэпутаткай ПАСЕ, якая патрабуе ад Расіі неадкладна — на працягу сутак — вызваліць украінку і перадаць яе Украіне ці трэцяму боку. Аднак расійскі бок заяўляе, што вызваляць Саўчанку Расія не павінная, бо яе абралі пасля арышту.
Фота — ria.ru