На Парад Перамогі ў Маскву прыехала каля 30 замежных лідараў (інфаграфіка)

На 70-гадовы юбілей Перамогі запрашэнні на ўдзел ў Парадзе ў Маскве атрымалі 68 замежных лідэраў, аднак з-за крызісу ва Украіне ўсяго каля 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў замежных краін і кіраўнікоў міжнародных арганізацый прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах. У асноўным азіяцкія, афрыканскія лідэры і саюзнікі Масквы з СНД.

Прыехаў на парад амерыканскі акцёр Сцівен Сігал — прыхільнік расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, а таксама старшыня Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Рауль Кастра.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Маскву на Парад Перамогі — адзначаў свята дома. Таксама канцлер Германіі Ангела Меркель адмовілася ехаць да Пуціна.  Больш падрабязна азнаёміцца з тым, хто прыехаў у Расію на Дзень Перамогі, а хто не, можна ў інфаграфіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі