На парламенцкіх выбарах апазіцыя плануе выставіць кандыдатаў у 80% акругаў

На парламенцкіх выбарах апазіцыя плануе выставіць кандыдатаў у 80% акругаў

Правацэнтрысцкая кааліцыя гатовая выставіць сваіх кандыдатаў на 80% акругаў, што ствараюцца для правядзення парламенцкіх выбараў 2016 года. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, у правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць АГП, рух "За Свабоду" і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Дакладная дата парламенцкіх выбараў павінна быць вызначаная не пазней за 10 чэрвеня, апошні тэрмін іх правядзення — 11 верасня. Для правядзення выбараў будзе ўтворана 110 выбарчых акругаў.

Лябедзька кажа, што ідуць перамовы з незалежнымі прэтэндэнтамі і невялікімі арганізацыямі, якія ідэалагічна блізкія кааліцыі. "Таму нашымі прадстаўнікамі можа быць закрыта ад 80 да 100% акругаў", — мяркуе ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі