На парламенцкіх выбарах у Швейцарыі перамаглі кансерватары

Парламент Швейцарыі

Парламент Швейцарыі / AFP/Getty Images

На парламенцкіх выбарах у Швейцарыі перамаглі кансерватары — Швейцарская народная партыя. Яны засяродзіліся на праблеме міграцыі, якая хвалюе швейцарцаў, на строгім захаванні нейтралітэту краіны і змаглі прыцягнуць на свой бок вялікую колькасць выбаршчыкаў, паведамляе euronews.com.

Кансерватары забяспечылі сабе 62 мандаты ў 200 мясцовым заканадаўчым органе. У сацыял-дэмакратаў, якія на другім месцы, 41 мандат. Усе партыі, якія трапілі ў парламент, атрымліваюць права накіраваць ва ўрад сваіх прадстаўнікоў у колькасці, прапарцыйнай іх прысутнасці ў парламенце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі