На пажары ў Гродне выратавалі чатырох чалавек

На пажары ў Гродне выратавалі чатырох чалавек

Уначы 1 студзеня, у 23.26, гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў кватэры на першым паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома ў абласным цэнтры. 

На месцы выкліку работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек. Сярод іх была гаспадыня кватэры, мужчына, які быў у яе ў гасцях, і яшчэ два чалавекі, асобы якіх высвятляюцца. Іх шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". 

Прычынай пажару ратавальнікі называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі