На пажары ў Крычаве выратавалі інваліда, яго брат загінуў (фота)
Пажар у Крычаве скончыўся трагічна для мясцовага жыхара. Паведамленне пра тое, што гарыць прыватны дом на вуліцы Фрунзе, крычаўскія ратавальнікі атрымалі каля 22-й гадзіны 26 снежня.
На месцы выкліку яны пабачылі, што дом гарыць знутры, у ім — шчыльнае задымленне. 49-гадовага гаспадара, які з'яўляецца інвалідам-вазочнікам 1-й групы вывез з дома мясцовы жыхар — індывідуальны прадпрымальнік Валерый Мяшкоў. Ён жа выклікаў і ратавальнікаў.
Аднак у доме, па словах гаспадара, мог быць яшчэ адзін чалавек — яго брат. Цела 61-гадовага мужчыны ратавальнікі знайшлі на палозе ў пакоі. Выратаваць яго ўжо не ўдалося. Гаспадара шпіталізавалі ў Крычаўскую раённую цэнтральную лякарню з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмічны апёк верхніх дыхальных шляхоў". Яго стан здавальняючы.
Прычынай здарэння, як мяркуецца, стала неасцярожнасць пры паленні. У доме стаяў пажарны апавяшчальнік, усталяваны ў 2016 годзе. Аднак ён не спрацаваў, бо ім папросту не было батарэек.