На пажары ў Віцебску загінуў мужчына

На пажары ў Віцебску загінуў мужчына

На пажары ў Віцебску 23 кастрычніка адбылася трагедыя. Як паведамляе прэс-служба МНС, у 16.43 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар прыватнага дома ў абласным цэнтры.

На пажары ўдалося выратаваць аднаго мужчыну, асоба якога высвятляецца. Пацярпелага шпіталізавалі ў Віцебскую абласную клінічную лякарню.

У 17.11 ратавальнікі выявілі ў доме загінулага мужчыну. Яго асоба таксама высвятляецца.

Агонь знішчыў у доме маёмасць, пашкодзіў сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі