На пажары ў Жлобінскім раёне загінулі два чалавекі (фота)

На пажары ў Жлобінскім раёне загінулі два чалавекі (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 10 студзеня ў Жлобінскім раёне. У 20.54 ратавальнікі атрымалі паведамлення, што ў вёсцы Ляды гарыць жылы дом.

На месцы здарэння, як паведамле прэс-служба МНС, выявілася, што дом і хлеў гараць адкрытым полымем, дах і страха часткова абрынуліся.

У доме пражывалі 90-гадовая гаспадыня і яе 58-гадовы сын. Суседзі ахарактарызавалі пенсіянерку станоўча: спіртное яна не ўжывала, на ўліку не стаяла. Сына гаспадыні суседзі ахарактарызавалі пасрэдна: ён паліў, перыядычна ўжываў спіртныя напоі, на ўліку не стаяў.

Пажар знішчыў дах, страху і маёмасць ўсярэдзіне дома, а таксама пашкодзіў сцены. Хлеў згарэў цалкам. Пры разборцы рэштак дома ратавальнікі знайшлі ў калідоры нежывымі абоіх жыхароў.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: mchs.gov.by

На пажары ў Жлобінскім раёне загінулі два чалавекі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі