На польска-беларускай мяжы 30-гадзінныя аўтамабільныя чэргі

Звязана гэта са змяншэннем пропуску аўтамабіляў беларускім бокам, інфармуюць польскія СМІ.



Такая сітуацыя склалася ў сувязі з перадачай Дзяржаўнаму мытнаму камітэту Беларусі паўнамоцтваў па кантролі аўтатранспарту, а таксама санітарнага кантролю на мяжы.



Памяншэнне колькасці прапушчаных беларускай мытняй грузавікоў можа заняць некалькі тыдняў.



У сувязі з гэтым у Баброўніках з’явілася буферная зона для фураў. У ёй, у чаканні чаргі, кіроўцы могуць адпачыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі