На вырашэнне мігранцкага крызісу ЕС выдзяляе 700 млн еўра
Еўракамісія вылучае да 2018 года 700 млн еўра краінам ЕС на вырашэнне міграцыйнага крызісу, паведамляе агенцтва Reuters.
З гэтай сумы да канца 2016 года плануецца вылучыць 300 млн еўра. Па звестках агенцтва, гэтыя сродкі атрымае не толькі Грэцыя, але і іншыя краіны Еўрасаюза. Грошы будуць накіраваныя на прадухіленне гуманітарнай катастрофы, калі ў Еўропу прыбудзе небывалая колькасць бежанцаў.
Між іншым, толькі Афіны папрасілі ў Брусэля 480 мільёнаў, каб задаволіць патрэбы 100 тысяч бежанцаў — столькі мігрантаў чакаецца ў Грэцыі да канца сакавіка. Цяпер на грэка-македонскай мяжы сабралося каля 22 тысяч мігрантаў.