На рэканструкцыю стадыёна "Дынама" вылучаць 150 млн рублёў з бюджэту Мінска
На рэканструкцыю сталічнага стадыёна "Дынама" ўлады Мінска плануюць вылучыць сёлета з гарадскога бюджэту 150 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамляюць "Беларускія навіны" са спасылкай на інвестыцыйную праграму Мінска на 2017 год.
Працы на аб'екце плануецца завяршыць у 2018 годзе. Раней тэрміны завяршэння рэканструкцыі некалькі разоў пераносіліся — называліся такія даты, як 2014, 2019, 2017 гады. Дарэчы, на рэканструкцыі стадыёна летась выявілі растрату ў 300 тысяч долараў.
Пасля рэканструкцыі стадыён мусіць стаць многафункцыянальным. Там мяркуецца размясціць бізнес-цэнтры, спартовыя і харчовыя крамы, трэнажорныя залы, рэстаран, шмат кавярняў.
Плануецца, што ў 2019 годзе на "Дынама" адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў.