На рэканструкцыю стэлы ў Мінску вылучылі больш за 160 тысяч долараў
Стэла "Мінск — горад-герой" / Мінск-Навіны
У Мінску праводзяць капітальны рамонт з рэканструкцыяй стэлы "Мінск — горад-герой", якая размяшчаецца на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Як кажуць самі рэстаўратары, на абеліску ліквідуюць мікрарасколіны, збудаванне чысцяць, а таксама мяняюць гранітнае абліцоўванне пастамента. Саму 45-метровую стэлу ўжо ачысцілі, як і элементы структуры "Радзіма-маці".
Еўрарадыё знайшло дзяржаўную закупку паслуг па рамонце і рэстаўрацыі комплексу: на гэта вылучылі больш за 423 тысячы рублёў, то бок больш за 160 тысяч долараў. Пераможцам тэндару стала дзяржаўная "Белрэстаўрацыя".
На рэканструкцыю помнікаў архітэктуры ўлады не знаходзяць грошай амаль ніколі, у выніку многімі займаюцца валанцёры. Аднак на рамонт абеліска (які і так быў у прыстойным стане) сродкі знайшліся без праблем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.