На руках у беларускіх памежнікаў памёр нелегальны мігрант з Ірака

На руках у беларускіх памежнікаў памёр нелегальны мігрант з Ірака

На руках у беларускіх памежнікаў памёр нелегальны мігрант з Ірака, паведамляе тэлеграм-канал @pul_1. Яны знайшлі яго ў цяжкім стане пасля атрымання інфармацыі ад мясцовых жыхароў. Пра "шакуючае забойства іракца" паведамілі Аляксандру Лукашэнку. Следчаму камітэту даручана неадкладна пачаць расследаванне. Шукаюць сваякоў памерлага, каб "выдаць візы, аказаць усю дапамогу па прыбыцці ў Беларусь".

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель мужчыны "неславянскай знешнасці". Яго знайшлі каля населенага пункту Беняконі каля беларуска-літоўскай мяжы.

Літоўскія памежнікі паведамілі, што не атрымлівалі ад беларускага боку інфармацыю аб інцыдэнце, і кажуць, што даведаліся пра гэта са СМІ.

Вельмі аператыўна пасля паведамлення пра інцыдэнт ля амбасады Літвы ў Мінску з'явіўся пікет пад лозунгам "Литва — концлагерь XXI века".

У Літве заяўляюць, што да перапраўкі нелегальных мігрантаў маюць дачыненне ўлады Беларусі. У Мінску гэта адмаўляюць. Колькасць нелегалаў, якія сёлета прыйшлі ў Літву з нашай краіны, амаль у 50 разоў больш, чым было летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі