Літоўскія памежнікі за суткі затрымалі толькі 35 нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі за суткі затрымалі толькі 35 нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі за мінулыя суткі затрымалі толькі 35 нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Да прыкладу, у панядзелак было затрымана 185 чалавек, а ў нядзелю — больш за 280.

Ад 3 жніўня МУС Літвы зрабіў больш жорсткімі меры па ахове мяжы. Цяпер памежнікі павінны не толькі затрымліваць нелегальных мігрантаў, але і не дапускаць перасячэнне імі мяжы — адпраўляць іх назад у Беларусь. Як паведамляе Delfi, большую частку нелегалаў, якія спрабавалі за апошнія суткі патрапіць у Літву з Беларусі, памежнікі адправілі назад.

Напярэдадні ў  МЗС Беларусі заявілі, што ЕС не мае доказаў гібрыднай агрэсіі з боку нашай краіны з выкарыстаннем мігрантаў. У Літве сцвярджаюць, што доказы ёсць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі