МЗС Беларусі: ЕС не мае доказаў гібрыднай агрэсіі з выкарыстаннем мігрантаў

МЗС Беларусі: ЕС не мае доказаў гібрыднай агрэсіі з выкарыстаннем мігрантаў

У МЗС Беларусі адрэагавалі на абвінавачванні ў гібрыднай агрэсіі супраць Літвы з выкарыстаннем мігрантаў, якія гучаць з боку Еўрасаюза. Прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз заявіў, што ЕС не мае доказаў: "Толькі шаблонныя бяздоказныя абвінавачванні і пагрозы". "Многія дзяржавы Еўропы..., таксама фіксуюць у сябе рост колькасці нелегалаў, — кажа Глаз. — Але стогне і патрабуе салідарнасці толькі Літва". Прэс-сакратар МЗС Беларусі наракае, што "не чуваць ніводнага голасу ў ЕС на карысць дыялогу, накіраванага на сумеснае вырашэнне ўзніклай праблемы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі