На рынку пад Мінскам затрымалі каля 90 чалавек

Затрыманні на рынку пад Мінскам / news.zerkalo.io
Затрыманні на рынку пад Мінскам / news.zerkalo.io

На рынак "Новы Лебядзіны" пад Мінска у першай палове дня 22 верасня прыехаў АМАП. Там адбыліся масавыя затрыманні.

У каментары zerkalo.io сын адной з супрацоўніц рынка распавёў, што большасць затрыманых — людзі, у якіх было некалькі пашпартоў.

Па яго словах, маціпрыехала на працу каля 9-й гадзіны раніцы і ўжо ўбачыла амапаўцаў у балаклавах. Каля самога рынку стаялі два аўтазакі і адзін аўтобус.

"Забіралі ўсіх, у каго няма беларускага пашпарта: узбекаў, расіян, таджыкаў. Затрымлівалі спакойна. Не толькі супрацоўнікі АМАПу, але і людзі ў цывільным. Беларусаў праверылі і адпусцілі. Мама паразмаўляла з ахоўнікам рынку, усяго затрымалі 70 мужчын і 20 жанчын", — кажа сын работніцы рынку.

Журналісты затэлефанавалі ў адміністрацыю рынку "Новы Лебядзіны" пад выглядам супрацоўнікаў. Ім пацвердзілі, што затрыманні былі, але іх прычыну ў адміністрацыі не ведаюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі