На сайце МЗС Беларусі Крым па-ранейшаму ўкраінскі (фота)
Гэта можна пабачыць на карце "Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь".
На сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі Крым па-ранейшаму ўкраінскі. Гэта можна пабачыць на карце "Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь".
Як вядома, вясной 2014-га Расія скарысталася слабасцю новай украінскай улады і захапіла ўкраінскі Крым. Для гэтага былі выкарыстаныя так званыя "зялёныя чалавечкі" (расійскія байцы ГРУ). ЕС, ЗША, іншыя краіны свету не прызналі анэксіі Крыма і ўвялі супраць Расіі санкцыі. Не прызнала ўваходжанне паўвострава ў склад РФ і Беларусь.
Фота: mfa.gov.by