Падчас удару па расійскай базе СПА на гары Ай-Петры ў Крыме загінуў яе камандзір
Радыётэхнічны цэнтр на Ай-Петры быў створаны яшчэ ў савецкія часы
Падчас удару па расійскай базе СПА на гары Ай-Петры ў акупаваным Крыме загінуў яе камандзір Аляксандр Кулакоў. Ёсць і яшчэ адзін загінулы вайсковец. Колькасць параненых пакуль невядомая. Як паведамляе ASTRA, некалькі ракет прыляцелі каля 6-й гадзіны раніцы 13 траўня. Не выключана, што Storm Shadow.
На гары знаходзіцца "сакрэтная" вайсковая база СПА 3-га радыётэхнічнага палка Узброеных сіл РФ (в/ч 85683). Яна атрымала пашкоджанні. У савецкія часы на Ай-Петры быў створаны радыётэхнічны цэнтр далёкай разведкі і навядзення войскаў СПА. Купалы ахоўных збудаванняў радараў былі выкананы ў выглядзе шароў (пасля яны прыцягвалі ўвагу турыстаў). Побач абсталявалі ваенны гарадок для тых, хто абслугоўваў гэтыя аб'екты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.