На шыльдзе на палацы графа Плятэра зрабілі дзве памылкі (фота)
Былы графскі палац стаіць у вёсцы Гарадзец у Шаркаўшчынскім раёне.
Зараз у ім знаходзіцца кантора мясцовага сельгаспрадпрыемства. На шыльдзе замест “Зіберга-Плятэра” напісана “Зібера-Пляхтэра”. Зібергі-Плятэры былі сваякамі знакамітай Эміліі Плятэр.
Граф Віктар Зіберг-Плятэр пабудаваў у 1905 годзе ў сваім маёнтку першую электрастанцыю. Дарэчы, ад гэтай даты вядзе сваю гісторыю Глыбоцкае прадпрыемства электрычных сетак.
Унук графа Віктара, які таксама носіць імя Віктар, месяц таму наведаў Лужкі і Гарадзец. Ён тут нарадзіўся ў 1936 годзе, зараз жыве ў Швейцарыі.