На складзе раённай бальніцы выявілі чатырохгадовыя запасы прадуктаў
Кантралёры знайшлі вялікія запасы прадуктаў (ілюстрацыйнае фота)
На складзе раённай бальніцы ў Гродзенскай вобласці выявілі чатырохгадовыя запасы прадуктаў. Тэрмін захоўвання некаторых з іх складае 2 гады, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Той жа ўстановай аховы здароўя на 2024 год былі запланаваны бюджэтныя сродкі на набыццё даных прадуктаў харчавання без уліку наяўных прадуктаў. І заключаная дамова на пастаўку тых іх найменняў, якіх сабралі на гады наперад. Пры аглядзе склада знайшлі прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці. А ў некаторых выпадках ён заканчваўся на наступны дзень і праз дзень пасля даты агляду.
Кошт сапсаваных прадуктаў спагналі ў раённы бюджэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.