На смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве працаўнікі атруціліся "ружовай вадкасцю"

Этыленгліколь ужываецца для вырабу антыфрызаў

Этыленгліколь ужываецца для вырабу антыфрызаў / sudexpert.gov.by

На смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве пад Мінскам працаўнікі атруціліся "ружовай вадкасцю". Двое мужчын знаходзяцца ў цяжкім стане, а адзін, 61-гадовы, памёр, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што мужчына, які працаваў сартавальнікам, знайшоў сярод смецця "цэлафанавы пакет" са згаданай вадкасцю і вырашыў яе выпіць. Ён памёр па месцы жыхарства ад вострага атручвання, выкліканага ўжываннем этыленгліколю, засведчылі эксперты. Іншыя працаўнікі таго ж прадпрыемства трапілі ў бальніцу пасля таго, як пілі тую ж вадкасць. Ім 34 і 47 гадоў.

Этыленгліколь — празрыстая алеістая вадкасць, якая не мае паху і колеру, ужываецца для вырабу антыфрызаў для аўтамабільных сістэм астуджэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі