На стадыёне, дзе мусіць прайсці матч Беларусь-Іспанія, адбыўся выбух
Тры чалавекі атрымалі раненні. Ці пройдзе заўтрашні матч на гэтым стадыёне, пакуль невядома.
Як паведамляе news.sport-express.ru, на стадыёне ў іспанскай Пальма-дэ-Мальёрцы падарваўся генератар.
Па звестках іспанскіх СМІ, усе трое параненыя дастаўленыя ў лякарню. Раненні двух з іх ацэньваюцца як сур'ёзныя.
Прычыны інцыдэнту не называюцца, не раскрываюцца і асобы пацярпелых. Хутчэй за ўсё, гэта работнікі стадыёна, якія рыхтавалі яго да заўтрашняга матчу адборачнага турніру чэмпіянату свету-2014 з Беларуссю.
Фота — EFE