На “студэнцкім” участку ў БНТУ ўжо прагаласавала 90% выбаршчыкаў

На “студэнцкім” участку ў БНТУ ўжо прагаласавала 90% выбаршчыкаў

Рэкардсмен па датэрміновым галасаванні — 549 участак па Коласаўскай акрузе 106. Яўка там — амаль 90% за два дні да асноўнага дня выбараў у Палату прадстаўнікоў. Усе хто аддаў свой голас — студэнты БНТУ. Менавіта ў гэтай ВНУ студэнтам, якія загадзя зрабілі свой выбар, падарылі дадатковыя выходныя!

"Цяпер ужо 900 чалавек прагаласавала з 1028. Чэргі былі да 50-60 чалавек. Ёсць адзін жылы дом, але адтуль мала ідзе, дастаткова студэнтаў. Бывалі выпадкі, калі студэнты спачатку галасавалі, а пасля ўжо глядзелі на буклеты кандыдатаў", — расказвае Аляксандр Рудак, назіральнік ад Беларускага хельсінскага камітэта.

Дырэктар фінансава-эканамічнага каледжа, кандыдат у дэпутаты Аксана Беська, якая ў спісе кандыдатаў на гэтым участку, сама аддае свой голас датэрмінова. Бо ў нядзелю ёй сачыць за выбарамі ў родным каледжы.

"Я і сама пайду да асноўнага дня, бо я як дырэктар установы адукацыі, мушу быць на працы, там таксама ёсць участак. Наогул, гэта справа кожнага, людзі на выхадныя на лецішча едуць, бо трэба завяршыць прыборку ўраджаю", — апісвае кандыдат у дэпутаты.

 

На “студэнцкім” участку ў БНТУ ўжо прагаласавала 90% выбаршчыкаў

На датэрміновым галасаванні ў БДУ студэнты галасуюць кожныя дзве хвіліны

А ў БДПУ імя Максіма Танка адразу на адкрыццё ўчастка прыходзяць чатыры студэнткі.

 

У аб'ектыўнасці датэрміновага галасавання яна не сумняваецца. 

БНТУ сёлета — чэмпіён па папярэднім галасаванні, на 637-м участку ў першы ж дзень галасавання стаялі чэргі са студэнтаў, прагаласавала 44%. Цяпер прагаласаваўшых датэрмінова там амаль 70%. Прычым, дадзеныя камісіі разыходзяцца з дадзенымі назіральнікаў больш, чым на 400 галасоў.

"Для ўладаў важна, каб выбары адбыліся, каб прагаласавала не менш за 50%. Скрыні на датэрміновым галасаванні захоўваюцца так, што немагчыма адсачыць, ці адбываецца ўкід дадатковых бюлетэняў", — непакоіцца кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі Юрась Губарэвіч. Ён акурат у спісе кандыдатаў на 637-м студэнцкім участку.

Губарэвіч нават накіроўвае скаргу ў акруговую камісію, дзе піша пра прымус да галасавання датэрмінова. Але камісія парушэнняў не знаходзіць.

Што да іншых студэнцкіх участкаў, то ў Аграрным універсітэце прагаласаваў ужо 591 чалавек, каля пятай часткі студэнтаў, столькі ж прагаласавала ў прафесійна-тэхнічным ліцэі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі