На суд над гомельскім штабам Ціханоўскай пусцілі толькі дзяржСМІ і сваякоў

На суд над гомельскім штабам Ціханоўскай пусцілі толькі дзяржСМІ і сваякоў

12 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачаўся суд над даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай, пішуць "Моцныя навіны". 

Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Таццяну Канеўскую і Аляксандра Шабаліна затрымалі яшчэ перад выбарамі. На іх пачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Следства доўжылася больш за сем месяцаў. Падчас следства гамельчукоў трымалі ў СІЗА №1 у Мінску ("Валадарка"), пасля завяршэння расследавання перавялі ў Гомель.

Івашкова, Шабаліна і Канеўскую вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства, захоп будынкаў і ўдзел у масавых беспарадках. Уласава ў дадатак вінавацяць яшчэ і ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады.

Некалькі тыдняў таму СК апублікаваў аператыўныя здымкі з пасяджэнняў гомельскага штаба Ціханоўскай. Сярод іншага там ішла гаворка пра магчымасць захопу адміністрацыйных будынкаў. Пасля публікацыі відэа Святлана Ціханоўская заявіла, што гэты відэаролік з'яўляецца змантаванай нарэзкай: яна заўсёды выступала за мірны характар пратэстаў, калі такія пачнуцца.

На суд над даверанымі асобамі Ціханоўскай прыйшлі каля двух дзясяткаў чалавек. Але ў залу суда пусцілі толькі сваякоў падсудных і журналістаў дзяржаўных СМІ.

Супрацоўнікі суда заявілі, што ў зале няма вольных месцаў. Сваякам падсудных не дазволілі ўзяць у залу суда тэлефоны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі