На свінакомплексе ў Салігорскім раёне — масавая гібель свіней

На свінакомплексе ў Салігорскім раёне — масавая гібель свіней

У Салігорскім раёне на свінакомплексе побач з аграгарадком Крывічы, які належыць сельгаспрадпрыемству "Бальшавік-Агра", адбылася масавая гібель жывёлы. Як піша tut.by, паводле не пацверджанай пакуль інфармацыі, загінула больш за 700 галоваў.

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Салігорскага райвыканкама журналістам пацвердзілі факт масавай гібелі свіней. Аднак больш ніякай інфармацыі не далі: маўляў, на месцы працуе камісія.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму беларускія свінакомплексы перажылі эпідэмію афрыканскай чумы свіней. Калі гэта чарговая ўспышка эпізаотыю, то гаворка можа ісці пра лківідацыю ўсяго пагалоўя на свінакомплексе — гэта 10 тысяч свіней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі