На таргах 23 чэрвеня ў Беларусі патаннеў долар
Па выніках таргоў, якія адбыліся 23 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Долар ЗША працягвае таннець — з 2,3748 да 2,3692 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,6615 да 2,6754 беларускага рубля. Павялічыўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4454 беларускага (у панядзелак — 3,4201).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,38%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.