На тэлеканале АНТ — новая сацыяльная рэклама: "Нам хутка ўсім пі..."
Новая правакацыйная рэклама з'явілася на тэлеканале АНТ. У відэароліку пажылая жанчына абмяркоўвае па тэлефоне з прыяцельніцай цяперашнюю сітуацыю: грэчкі няма, масак нестае, лімоны падаражэлі...
На фразе "Сёмёнаўна, нам хутка ўсім пі..." жанчына выбухае, як паветраны шарык, і знікае.
У рэкламе гаворыцца, што паніка — гэта стрэс, які аслабляе арганізм і робіць яго больш уразлівым для захворвання на каранавірус COVID-19.
Як вядома, псіхозам сітуацыю з каранавірусам пастаянна называе Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.