На трасе Мінск — Магілёў маршрутку выкопвалі з сугроба з дапамогай трактара

Пакуль не прыехаў трактар, выцягнуць маршрутку са снегу не атрымалася / Ірына Сідарок
Пакуль не прыехаў трактар, выцягнуць маршрутку са снегу не атрымалася / Ірына Сідарок

На трасе Мінск — Магілёў праз практычна нулявую бачнасць і заснежаныя дарогі ў сугроб уляцела маршрутка. Ніхто не пацярпеў, але выкопваць яе давялося з дапамогай трактара.

"Маршрутка ўляцела ў сугроб. Раскопкі і штурханне не дапамагло. Вялікагруз, які ехаў міма, таксама сеў, бо быў пусты. Сталі адкопваць і яго — не дапамагло. Прыехала дапамагчы фура — таксама не справілася. Нарэшце з боку Магілёва прыехаў экскаватар, адкапаў і выцягнуў", — апісваюць відавочцы.

На трассе Минск — Могилёв маршрутку выкапывали из сугроба с помощью трактора
Сітуацыя на трасе Мінск — Магілёў / Ірына Сідарок
На трассе Минск — Могилёв маршрутку выкапывали из сугроба с помощью трактора
Сітуацыя на трасе Мінск — Магілёў / Ірына Сідарок

Сітуацыя на дарогах у Беларусі 13 лютага застаецца цяжкай. У многіх раёнах краіны працягваецца мяцеліца, якая пачалася некалькі дзён таму. Па паўднёвым усходзе ідзе моцны снег. Дарогі занесеныя, камунальнікі не паспяваюць іх расчышчаць. Усё гэта варта ўлічыць пры складанні планаў на бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі