На трасе пад Мінскам сутыкнуліся машына і рэйсавы аўтобус (фота)
Пад Мінскам на трасе М1 сутыкнуліся аўтобус і легкавік, перадае БЕЛТА са словаў відавочцаў.
Аварыя адбылася ў раёне мікрараёна Сокал. У ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус МАЗ маршрута 112С. На месца аварыі ўжо выбылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Відавочцы кажуць, што ў аварыі пацярпеў прынамсі адзін чалавек. Грузавы МАЗ з нумарамі Міністэрства абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.