На трэцюю гадавіну поўнамаштабнай агрэсіі РФ ва Украіну прыехала кіраўніцтва ЕС

Колеры Украіны на будынку Еўракамісіі

Колеры Украіны на будынку Еўракамісіі / x.com/vonderleyen

На трэцюю гадавіну поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Кіеў прыехала кіраўніцтва ЕС. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрапейскага Савета Антоніу Кошта сустрэнуцца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

"Мы сёння ў Кіеве, таму што Украіна — гэта Еўропа. У гэтай барацьбе за выжыванне на коне не толькі лёс Украіны. Гэта лёс Еўропы", напісала ў Х фон дэр Ляен.

Таксама ва Украіну прыехалі лідары краін Балтыі, Паўночнай Еўропы, Іспаніі і Канады.

Кіраўніца Еўракамісіі заявіла, што ў сакавіку Украіна атрымае 3,5 млрд еўра дапамогі.

Напярэдадні Зяленскі заявіў, што сярод краін, якія павінны былі апынуцца за сталом мірных перамоў, павінны быць еўрапейскія дзяржавы.

"Тры гады супраціву. Тры гады падзякі. Тры гады абсалютнага гераізму ўкраінцаў. Ганаруся Украінай! піша ўкраінскі прэзідэнт. — Дзякуй усім, хто абараняе яе і дапамагае. Усім, хто працуе ва Украіне. І вечная памяць кожнаму, хто аддаў сваё жыццё дзеля нашай дзяржавы і людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.