На TUT.by ператрус, журналістаў не пускаюць у рэдакцыю
Усё пра "Справу БелТА"
У рэдакцыі партала TUT.by праходзіць ператрус. Пра гэта напісала ў Facebook культуролаг Юлія Чарняўская, жонка аднаго з заснавальнікаў сайта Юрыя Зісера:
"На TUT. BY — упершыню за дваццаць гадоў існавання — ператрус. Падрабязнасьцяў пакуль не ведаю. Людзей не пускаюць на працу. Накшталт, апытваюць Марыну Золатаву [галоўны рэдактар выдання. — Еўрарадыё]. Мой муж паехаў туды высвятляць ".
У стужцы навін сайта сёння раніцай публікуюцца толькі артыкулы, запланаваныя загадзя — у 8:00, 8:30 і 9:00.
Сайт TUT.by адкрыўся 5 кастрычніка 2000 года і з'яўляецца адным са старэйшых беларускіх сеткавых медыя. Акрамя таго, TUT.by — буйнейшы беларускі інфармацыйны сайт, які збірае за месяц больш за 100 млн праглядаў.