На "Творчай кухні" Андрэй Антонаў, біёграф Ігната Абдзіраловіча

На "Творчай кухні" Андрэй Антонаў, біёграф Ігната Абдзіраловіча

19 траўня на "Творчай кухні" Андрэй Антонаў — біёграф беларускага філосафа Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага). Пагаворым пра культавае эсэ "Адвечным шляхам", якому сёлета спаўняецца 100 гадоў, а таксама пра тое, чым постаць Абдзіраловіча важная для сучаснасці, як правільна чытаць і інтэрпрэтаваць яго тэксты і што такое "форма, якая ліецца". 

Таксама ў стрыме паўдзельнічае паэтка і арт-менеджарка Марыя Мартысевіч. Яна падзеліцца навінамі кніжнай серыі Gradus і раскажа, дзе ў бліжэйшы час можна будзе купіць кнігу з творамі Ігната Абдзіраловіча. Андрэй і Марыя адкажуць на пытанні гледачоў.

“Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі