На "Творчай кухні" паэтка і перакладчыца Алеся Башарымава

На "Творчай кухні" паэтка і перакладчыца Алеся Башарымава

28 ліпеня на нашай "Творчай кухні" паэтка і перакладчыца Алеся Башарымава. Пагутарым пра пераклады і пра тое, як перакладчыцкая праца ўплывае на напісанне ўласных тэкстаў — сёлета ў аўтаркі выйшаў паэтычны зборнік "Расамаха"! 

Алеся пачытае пераклады вершаў шведскага паэта Вернэра Аспенстрэма, адзін зборнік якога перакладчыца выдала летась і яшчэ два — плануе. Не абмінем у размове пераклады з Астрыд Ліндгэн і Тувэ Янсан. І спадзяемся даведацца, калі чакаць рэшту кніг пра мумітроляў па-беларуску. 

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі