На ўшчыльненне забудовы мінчукі пагражаюць байкотам мясцовых выбараў

За крамай "Талін" каля станцыі метро "Кунцаўшчына" можа з'явіцца 19-павярховік на 133 кватэры. Але мясцовыя жыхары гатовыя ледзь не легчы пад бульдозер, каб двор пакінулі ў спакоі, піша onliner.by. Мінчукі падрыхтавалі зварот да ўладаў, у якім ультыматыўна заклікаюць чыноўнікаў прыслухацца да іх меркавання. Інакш цэлы квартал пагражае байкатаваць вясновыя выбары ў мясцовыя саветы.



Будоўлю плануюць ужо трэці раз. Два разы горад прызнаваў будаўніцтва немэтазгодным. Аднак на ўчастак паўторна прэтэндуе кампанія "Макраінжынірынг". На 133 кватэры прадугледжана 130 месцаў на падземнай стаянцы. Над стаянкай — дзіцячая і баскетбольная пляцоўкі. 26 снежня ў школе №151 адбылася прэзентацыя праекта.


 
Тым часам жыхары сабралі больш за 2000 подпісаў супраць будоўлі, накіравалі запыты ў розныя інстанцыі. Па іх словах, будоўля немінуча справакуе мноства праблем: зона адпачынку будзе знішчана, а сацыяльная інфраструктура раёна і без ушчыльнення забудовы адчувае перагрузкі.



Ухваляць праект ці не — пазней вырашаць у Мінгарвыканкаме. А пакуль ініцыятыўная група жыхароў вывучае нарматывы і чакае адказаў на запыты з дзяржорганаў.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі